Восіп Мікалаевіч Вайніловіч
Восіп Мікалаевіч Вайніловіч (1860, Віцебск — 24.5.1890, Віцебск) — рэвалюцыянер-народнік, публіцыст. Са старажытнага беларускага шляхецкага роду Вайніловічаў герба «Габданк». У час вучобы ў Віцебскай гімназіі быў членам Віцебскага рэвалюцыйнага гуртка. З 1882 г. вучыўся на медыцынскім факультэце Варшаўскага універсітэта, дзе стаў адным са стваральнікаў Варшаўскага нарадавольскага гуртка беларускіх студэнтаў. Варшаўская кватэра Вайніловіча выкарыстоўвалася нарадавольцамі для канспіратыўных сувязей з польскай партыяй «Пралетарыят»; сюды паступала пошта, друкарскае абсталяванне. У красавіку 1883 г. за ўдзел у выступленні варшаўскіх студэнтаў выключаны з універсітэта. Жыў у Віцебску пад наглядам паліцыі. Арыштаваны 8.3.1884; вызвалены ў снежні 1884 г. Даваў прыватныя ўрокі. Займаўся літаратурнай творчасцю. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia