Вайніловічы![]() Вайніловічы — шляхецкі род уласнага герба («Сыракомля» змененая) y Вялікім Княстве Літоўскім і Расійскай імперыі. Мяркуецца, што заснавальнікам роду быў Вайніла (канец XIV ст.). Род меў зямельныя ўладанні ў Мазырскім, Слуцкім (лінія савіцка-пузаўская, XVII ст.), Пінскім (лінія макранская, XIX ст.), Наваградскім (лінія нянькаўская, XIX ст.) паветах. Паходжанне прозвішчаПрозвішча Вайніловіч ад старалітоўскага (старабалцкага) аднаасноўнага імя Vainilà, у якім корань Vain- пашыраны балцкім антрапанімічным суфіксам -il- (гэты суфікс вядомы і ў германскай, і ў славянскай антрапаніміі і мае індаеўрапейскае паходжанне). Корань Vain- таксама ў балцка-літоўскіх аднаасноўных імёнах тыпу Vainà, Vainidà. Ад іх тапонімы Вайнюны (каля Відзаў), Вайнідзеняты (каля Смаргоні) на тэрыторыі цяперашняй Беларусі. Ад імя Vainila таксама тапонімы Вайнілаўшчына, Вайнілаўцы. Усе гэтыя тапонімы туляцца ў паласе ўздоўж цяперашняй літоўскай мяжы. Гэты корань звязаны са старалітоўскім vainoti «змагацца, біцца, ваяваць» (пазней — «лаяцца»), далей да індаеўрапейскага *ṷei- : ṷаi- : ṷī- «пераследаваць, гнаць; імкнуцца»[1][2]. Імёны з «ваярскім» коранем Vain- (аднаасноўныя і двухасноўныя) гучалі дарэчна ў раннелітоўскім ваярскім грамадстве. Балцкі антрапанімічны суфікс -il- таксама ў аднаасноўных балцка-літоўскіх імёнах тыпу Jundilà, Nasilà, Randilà, ад якіх тапонімы Юндзілы, Насілава, Рандзілаўшчына. ГенеалогіяПаводле польскага гісторыка С. Аўгусевіча, роднасныя сувязі паміж Вайніловічамі ўжо ў XVII—XVIII стагоддзях былі вельмі далёкімі, калі існавалі ўвогуле[3]. Савіцкая лініяСавіцкая лінія была прызнана ў дваранстве Расійскай імперыі ў 1798 годзе[4]. У вывадовых дакументах пачынальнікам лініі пазначаўся Сямён Стэцькавіч[5].
Барышынская лініяНазва барышынскай лініі звязана з Траянам, сынам Стэфана, які набыў маёнтак Барышын у 1653 годзе ад Аляксандра Шэмета[6].
Макранскія лініяМакранская лінія Вайніловічаў пачалася ў сярэдзіне XVIII стагоддзя ад Мікалая Вайніловіча, які набыў Макраны[7][8].
Іншыя прадстаўнікі
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia