Вугляродны шавінізмВугляродны шавінізм — неалагізм, які выкарыстоўваецца для зняважлівага водгука аб тэорыі ўніверсальнасці водна-вугляроднага жыцця на падставе выключнасці хімічных і тэрмадынамічных уласцівасцяў вуглярода, якія робяць яго значна больш прыцягальным за іншыя элементы. Аўтар тэрміна, астрафізік Карл Саган, які крытыкаваў гэты пункт гледжання, выказаў меркаванне, што падставай для яе вылучэння з'яўляецца толькі тая акалічнасць, што яе прыхільнікі самі складаюцца з вугляроду і вады і паглынаюць у працэсе метабалізму кісларод. «Вугляродны шавінізм» заснаваны на тым дапушчэнні, што пазаземнае жыццё, ў выпадку яго існавання, павінна быць падобным да зямнога — у прыватнасці, што малекулы, адказныя за жыццёвыя хімічныя працэсы, павінны быць пабудаваны перш за ўсё з вугляроду[1]. Але, як вугляродным формам жыцця, якія ніколі не сустракаліся з іншым жыццём, якое б развілося па-за межамі зямнога навакольнага асяроддзя, чалавечым істотам можа быць складана ўявіць прынцыпова іншую біяхімію. Карл Саган напісаў аб гэтым і іншых чалавечых шавінізмах, якія абмяжоўваюць дапушчэнне аб магчымым ішапланетным жыцці, у сваёй кнізе «Касмічная сувязь» англ.: Cosmic Connection у 1973 годзе[2]. У 1999 годзе ў артыкуле часопіса Reason Кенэт Сілбер, разважаючы аб ідэальна створаным Сусвеце, працытаваў, выкарыстаўшы тэрмін, астрафізіка віктара Стэнджэра[3]:
Крытыка тэрмінаНягледзячы на значнае развіццё хіміі, на дадзены момант навуцы невядомыя злучэнні, параўнальныя па складанасці з арганічнымі, заснаваныя на іншых элементах. На дадзены момант вядомых навуцы неарганічных злучэнняў налічваецца каля 100`000, у той час як арганічных - больш за 8`000`000, і кожны год адкрываецца яшчэ каля 300`000[4]. Пры гэтым колькасць разнастайных канфігурацый біялагічных малекул — у прыватнасці бялкоў, — вельмі вялікая[5], і практычна неабмежаваная[6]. Ніякі іншы элемент, нават крэмній, фосфар ці бор, не можа даць такую разнастайнасць рэчываў, як вуглярод[7]; асабліва гэта тычыцца такіх важных для арганічнага жыцця вялікіх малекул, як ДНК і бялкі[8]. Гл. таксамаЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia