Вужоўнікавыя
Вужоўнікавыя[1] (Ophioglossaceae) — сямейства папарацей, адзінае ў парадку Ophioglossales. АпісаннеСучасныя папараці, паходзяць, верагодна, непасрэдна ад раўнаспоравых форм палеазойскіх анеўрафітапсід. Вужоўнікі — самы своеасаблівы клас папарацей, іх сучасныя прадстаўнікі па шэрагу прыкмет значна адрозніваюцца ад тыповых папарацей. Выдзяляюць роды: вужоўнік (Ophioglossum), граздоўнік (Botrychium), гельмінтастахіс (Helminthostachys). Нешматлікасць відаў указвае на старажытнасць гэтай групы. Арэал і экалогіяБольшасць відаў вужоўніка прымеркавана да тропікаў, прадстаўнікі роду гельмінтастахіс (Helminthostachys) сустракаюцца ў трапічных лясах усходняга паўшар’я, а граздоўнік (Botrychium) — большай часткай у паўночна-ўмеранай зоне. Нягледзячы на старажытнасць, вужоўнікавыя прымеркаваны не толькі да заценяных лясоў, але растуць на лугах, балотах, у тундравых супольніцтвах. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia