Вужоўнік звычайны
Вужо́ўнік звычайны[1][2], Балотнае вужава зелле[3] (Ophioglossum vulgatum) — від невялікіх шматгадовых травяністых папарацей сямейства Вужоўнікавыя (Ophioglossaceae). Тыпавы від роду Вужоўнік (Ophioglossum). Батанічнае апісанне![]() Расліна вырастае з карэнішча і мае да 10—20 см (рэдка да 30 см) у вышыню. Яна аднаўляецца з дапамогай спор. Мае схаванае ў глебе карэнішча, ад якога ўверх адыходзіць надземны ліст, падзелены на дзве часткі: спараносную і зялёную бясплодную, размешчаныя на агульным чаранку. Уніз ад карэнішча адыходзяць некалькі даволі тоўстых каранёў. Бясплодная частка ліста мае выгляд авальнай цэльнай пласцінкі. Спараносная частка ліста сцеблападобная і заканчваецца каласком, на восі якога ў два рады размешчаны спарангіі. Спарангіі кожнага раду зрастаюцца паміж сабой, утвараюць сінангіі. Спарангіі маюць мнагаслойную сценку. У іх развіваецца мноства спор. Спарангій ускрываецца падоўжнай шчылінай. ПашырэннеЗ’яўляецца родным для ўмераных раёнаў Паўночнага паўшар’я і рассеяна распаўсюджаны ў Еўропе, Азіі, паўночна-заходняй Афрыцы, а таксама ў усходняй Паўночнай Амерыцы. Гэта невялікая расліна, якая сустракаецца ў цяжкадасягальных месцах і расце паасобку. Асаблівасці біялогііЗарасткі вужоўніку бясколерныя, жывуць пад зямлёй на глыбіні 2—10 см у сімбіёзе з гіфамі грыба (мікарыза). Сперматазоіды шматжгуцікавыя. Зародак першапачаткова развіваецца за кошт зарастка, затым ён фарміруе сцябло і карэньчык і пераходзіць да самастойнага харчавання. Развіццё маладой расліны працягваецца вельмі марудна (5—6 гадоў). Значэнне і выкарыстаннеТрадыцыйна еўрапейцы выкарыстоўваюць лісце і карэнішча, як прыпарку для ранаў. Гэты сродак часам называлі «Зялёны алей міласэрнасці». Гарбату з лісця выкарыстоўвалі ў якасці сродку пры ўнутраным крывацёку і ванітах. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia