Вузкалістасць лубінуВузкалістасць лубіну[1] — хвароба лубіну, выкліканая вірусам жоўтай мазаікі фасолі. АпісаннеГэта самае небяспечнае захворванне жоўтага лубіну (Lupinus luteus). У Польшчы першыя згадкі вузкалістасці прыходзяць з 1956 года. У пачатку 1960-х гадоў праводзілася даследаванне яго шкоднасці і этыялогіі. Распаўсюджанасць гэтага захворвання звязана з увядзеннем сартоў з нізкім утрыманнем алкалоідаў[2]. Вірус, які выклікае гэта захворванне, таксама заражае іншыя бабовыя і не толькі[3]. У Гродзенскай і Брэсцкай абласцях Беларусі вузкалістасць — самае шкаданоснае для жоўтага лубіну захворванне. СімптомыХарактэрным сімптомам гэтага захворвання з’яўляецца звужэнне і карабленне лісця лубіну і светла-зялёная мазаіка, акрамя таго, заражаныя кветкі дробныя, лягчэйшыя за здаровыя і ўсталёўваюцца пад вострым вуглом да восі суквецця[2][3][4]. Моцна заражаныя расліны адстаюць у росце, дэфармуюцца, доўга застаюцца зялёнымі і не спеюць. На хворых раслінах утвараюцца шматлікія бакавыя парасткі, рэдукаванае звужанае лісце з цёмна-зялёнымі плямамі, няроўнымі краямі і невялікімі ўздуццямі[1]. Кветкавая завязь амаль цалкам асыпаецца або дае 1-2 недаразвітыя струкі[1]. Развіццё хваробыКрыніцай першаснай інфекцыі з’яўляюцца, напрыклад, гладыёлусы: як іх насенне, так і іншыя заражаныя ўстойлівыя расліны. На працягу вегетацыйнага перыяду вірус BYMV перадаецца насякомымі такіх відаў, як Myzodes persicae, Aphis craceivora, Acyrthosiphon pisum. Сонечнае надвор’е ў першай палове лета спрыяе развіццю хваробы [3]. ШкоднасцьРанняе заражэнне раслін лубіну выклікае каля 90 % (да 95 %[1]) страт ураджайнасці насення, пры заражэнні ў фазе бутанізацыі — 56 %[1], а пазнейшае — 30-40 % [2][4]. Нарыхтоўка затрымліваецца на заражаных плантацыях, атрыманае насенне можа утрымліваць вірус (прыблізна 5-30 %) і яго нельга выкарыстоўваць для сяўбы . Узнікненне хваробы перад цвіценнем часта памяншае ўраджайнасць насення, але павялічвае яго памер. Пры заражэнні да цвіцення альбо пасля яго, насенне становяцца больш дробнымі . Меры аховыАбарона лубіну ад вірусу жоўтай мазаікі фасолі складаецца ў раннім пасеве здаровага насення і прасторавай ізаляцыі ад шматгадовых бабовых раслін, знішчэнне пустазелля — рэзерватараў віруса і яго пераносчыкаў, хімічная апрацоўка раслін (пры масавым размнажэнні тлей на лубіне)[1][2][4]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia