Наталля Іванаўна Чакалінская
Наталля Іванаўна Чакалінская (1897 — 1978) — беларуская вучоная-батанік, якая спецыялізавалася ў галіне дэндралогіі. БіяграфіяПаходжанне і маладосцьНарадзілася ў Бабруйску ў сям’і Івана Канстанцінавіча Петраеўскага, інжынера-чыгуначніка. Паколькі маці Наталлі памёрла ў часе родаў або хутка пасля іх, бацька адразу завёў іншую сям’ю, а з дачкой пазнаёміўся толькі калі ёй споўнялася каля 14 гадоў. Дзяўчынку выхавала бабуля і цётка, Наталля Канстанцінаўна Петраеўская (па мужу Ваньковіч)[2]. Пачатковую адукацыю атрымала ў Бабруйскай гімназіі, якую скончыла з залатым медалём у 1914 годзе. Пасля гэтага скончыла 8-ы гімназічны клас, што давала права выкладання. Там яе выкладчыцай была Кацярына Васілеўна Азбукіна, сястра Мікалая Васілевіча Азбукіна, якая пазней стала жонкай акцёра Уладзіміра Іосіфавіча Уладамірскага[2]. Пазнейшыя гадыЯшчэ да рэвалюцыі 1917 года Наталля Іванаўна патрапіла ў Мінск, дзе, верагодна, працавала ў Таварыстве дапамогі пацярпелым ад вайны ці ў іншым падобным таварыстве[2]. Пасля рэвалюцыі ў хуткім часе Н. Чакалінская пазнаёмілася з будучым мужам Іванам Казіміравічам Чакалінскім. Сужэнцы былі блізка знаёмы з Адамам Славінскім, Стэфанам Гельтманам (з апошнім пазней сталі сватамі), некаторы час жылі ў адным доме з Якубам Коласам і Язэпам Лёсікам (гэтыя падзеі Я. Колас апісваў у апавяданні «У двары пана Тарбэцкага»)[2]. З сярэдзіны 1930-х гадоў сям’я пацярпела ад даносаў з-за сувязей з тымі, хто быў прызнаны ворагамі народу. Наталлі Іванаўне было забаронена працаваць у межах Мінску. Яна працавала ў вячэрняй школе ў Шчомысліцы. У 1939 годзе дзякуючы ведам польскай і іншых замежных моў разбірала Нясвіжскую бібліятэку Радзівілаў[2]. Пасля вайны Н. Чакалінская вярнулася на працу ў Акадэмію навук, працавала ў Інстытуце біялогіі пад кіраўніцтвам М. Д. Несцяровіча[2]. Сям’я
Навуковая дзейнасцьУ 1930-я гады, ужо маючы пяцёра дзяцей, скончыла біялагічны факультэт БДУ. Працавала ў новаствораным Батанічным садзе АН БССР. У 1948-66 гадах у Інстытуце біялогіі. УзнагародыЗа цыкл прац у складзе калектыву Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча, Н. Чакалінская атрымала Дзяржаўную прэмію БССР, пры гэтым яна адзіная была сярод атрымаўшых без навуковай ступені. У культуры
Якуб Колас прысвяціў некалькі вершаў Н. Чакалінскай[7]. У «Міхасёвых прыгодах» пералічаны дочкі Н. Чакалінскай, толькі Ірма стала Інкай[2]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia