Вуліца Алега Кашавога (Мінск)
Вуліца Алега Кашавога — вуліца ў Партызанскім раёне Мінска. Названа ў гонар Алега Васільевіча Кашавога (1926—1943), камісара і члена штаба падпольнай камсамольскай арганізацыі «Маладая гвардыя», Героя Савецкага Саюза. ПерасячэнніПралягае ад вуліцы Даўгабродскай (у раёне ст. метро «Трактарны завод») у паўднёва-заходнім кірунку паўз бульвар Трактарабудаўнікоў, перасякаючы вуліцы Стаханаўскую, Шчарбакова, Партызанскі праспект, да злучэння вуліц Ванеева, Трасцянецкай і праспекта Ракасоўскага (у раёне аўтавакзала «Усходні»). ТранспартРух грамадскага транспарту па вуліцы невялікі — курсіруе аўтобусы маршруту № 43, а на перасячэнні з вуліцай Грыцаўца знаходзіцца канцавы прыпынак тралейбуса № 49. Пасля перасячэнні з Партызанскім праспектам па вуліцы арганізаваны рух тралейбусаў № 19, 20, 30, 36, 49 і 67. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia