Андрэеўская вуліца (Мінск)
Андрэеўская вуліца — вуліца ў цэнтры Мінска. Знаходзіцца ў Партызанскім раёне і ідзе ад вуліцы Пуліхава да вуліцы Антонаўскай. Даўжыня — 0,7 км. Перасякаецца з вуліцай Захарава. На вуліцы знаходзяцца дзяржаўнае прадпрыемства «Мінскрэклама», дрэваапрацоўчае і будаўнічае прадпрыемствы, прадуктовая крама. У 1960-я—1980-я гады жылы квартал, абмежаваны вуліцамі Андрэеўскай, Антонаўскай і Захарава, меў сярод моладзі назву «Абісінія».[2] Сёння жылы квартал па Андрэеўскай належыць да ліку найболей прэстыжных у Партызанскім раёне (па папулярнасці адразу за вуліцамі Першамайскай і Захарава).[3] ГісторыяУ сярэдзіне 19-га стагоддзя месца, дзе цяпер праходзіць вуліца, знаходзілася па-за межамі горада.[4] На гарадской карце 1898 года вуліца была ўжо пазначаная.[5] Менавіта ў гэты час горад хутка рос і з’яўлялася шмат новых вуліц, для пошуку арыгінальных назваў якіх у служачых гарадской управы часам не хапала фантазіі.[6] У час нацысцкай акупацыі назва вуліцы была змененая на «Bosehstrasse»(?).[7] ЗабудоваДалягляды вуліцы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia