Вуліца Валадарскага (Віцебск)
Вуліца Валадарскага — вуліца ў паўночнай частцы Віцебска ў Кастрычніцкім раёне. Перайменавана ў 1927 годзе ў гонар рэвалюцыйнага дзеяча В. Валадарскага. Гістарычныя назвы: Нова-Пятроўская (участак ад пачатку вуліцы да скрыжавання з сучаснай вуліцай Вялікалуцкі тракт), Працавітая (астатняя частка). Працягласць вуліцы ад 1-й Чырвонабрыгаднай да 1-га Цаглянага завулка — 1600 м. На сваім працягу вуліца Валадарскага перасякаецца з вуліцамі Чырвонабрыгаднымі (2-гі, 3-ці, 4-я, 5-ты), Падольскай, Вялікалуцкі тракт, Янушкоўскага, Свідзінскага і 1-м, 3-м, 4-м Трактарнымі, 1-м Вялікалуцкім завулкамі. Забудова вуліцы пачалася ў канцы XIX стагоддзі. Пераважае аднапавярховая забудова. На вуліцы знаходзяцца КУВП «ВІТЭКС», крамы, аўтасалон «Віраж», аўтабаза. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia