Вуліца Генова (Наваполацк)

Вуліца Гено́ва
Наваполацк
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад Наваполацк
Працягласць 400 м
Назва ў гонар Мікалай Геноў
Паштовы індэкс 211501
Нумары тэлефонаў +375214

Вуліца Гено́ва (трансліт.: vulica Hienova, руск.: улица Генова) — вуліца ў Наваполацку.

Апісанне

Размешчана ў паўднёва-ўсходняй частцы горада (9-ы мікрараён) і цягнецца з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад ад вуліцы Якуба Коласа да вуліцы Маладзёжнай. Працягласць вуліцы складае каля 400 метраў. Вуліца ўзнікла ў выніку будаўніцтва шматкватэрных дамоў у 2010-х гадах. Забудова вуліцы — тыповая, панэльная і цагляная з пераменнай этажнасцю да 10 паверхаў. Актыўнае будаўніцтва новых шматкватэрных жылых дамоў на гэтай вуліцы працягваецца і сёння. Названая ў гонар беларускага трэнера, заснавальніка наваполацкай школы водналыжнага спорту Мікалая Гено́ва.

Гл. таксама

Крыніцы

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya