Мікалай Леанідавіч Геноў
Мікалай Леанідавіч Гено́ў (1930—2002) — беларускі трэнер, заснавальнік наваполацкай школы водналыжнага спорту. БіяграфіяНарадзіўся 30 студзеня 1930 года ў Полацку. У час Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся ў эвакуацыі ў Бугульмінскім раёне Татарскай АССР, працаваў у калгасе. У 1944 годзе вярнуўся ў Полацк, паступіў вучнем у радыёмайстэрню. У 1951 годзе прызваны ў рады Савецкай Арміі, служыў на Паўночным ваенным флоце. З 1959 года працаваў ва Упраўленні механізацыі № 141 Наваполацка кранаўшчыком, быў задзейнічаны на будаўніцтве аб’ектаў Полацка і Наваполацка. Адзін з арганізатараў фізкультурнага руху ў Наваполацку. Заснаваў водналыжную школу імя Ю. А. Гагарына (19 мая 1968 года быў прыняты статут клуба Наваполацкіх водналыжнікаў). Першы з наваполацкіх трэнераў атрымаў званне «Заслужаны трэнер БССР» (1980). 22 лютага 2002 годзе загінуў у аўтамабільнай аварыі. Узнагароды
ПамяцьУ 2003 годзе Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь прысвоіла СДЮШАР па водналыжным спорце Наваполацка імя М. Л. Гено́ва. Пачынаючы з 2003 года ў Наваполацку праходзіць міжнародны турнір памяці М. Л. Генава з удзелам спартсменаў з розных краін свету. У памяць аб М. Л. Гено́ве ў 2004 годзе адкрыта мемарыяльная дошка[1]. Імя М. Л. Гено́ва носіць адна з вуліц Наваполацка. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia