Вуліца Жыгіманту
Вуліца Жыгі́манту[1] (традыцыйная беларуская назва — Жыгімо́нцкая ву́ліца[заўв 1][2]; літ.: Žygimantų gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Горадзе. Працягвае Арсенальную вуліцу. Праходзіць узбярэжжам ракі Віліі і звязвае масты караля Міндоўга і Зялёны. Працягваецца вуліцай Альберта Гаштольда. ГісторыяСфарміравалася ў другой палове XIX ст. пры ўпарадкаванні набярэжнай Віліі. Актыўна забудоўвалася ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў пераважна 3-х і 4-павярховымі дамамі. Назву Жыгімонцкай атрымала ў міжваенны перыяд у гонар каралёў і вялікіх князёў з адпаведным імем (Жыгімонт Стары, Жыгімонт Аўгуст, Жыгімонт Ваза). За савецкім часам вуліцу перайменавалі ў імя К. Пажэлы. Агульныя звесткіДаўжыня вуліцы каля 700 м. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Тадэвуша Урублеўскага. Ёсць веласіпедная дарожка. З левага боку адыходзіць вуліца Радзівілаў. Сканчаецца на скрыжаванні з Віленскай вуліцай. Забудова![]() Няцотны бок
Цотны бок
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia