Вуліца Крыленкі (Магілёў)
Вуліца Крыленкі (руск.: улица Крыленко) — вуліца ў цэнтральнай частцы Магілёва. Размешчана ў Ленінскім раёне. Рух аўтатранспарту ад вуліцы Чэхава да вуліцы Першамайскай аднабаковы. ГісторыяПершапачаткова насіла назвы Могілкавая, Клубны завулак. У 1966 годзе названа ў гонар савецкага дзяржаўнага і партыйнага дзеяча Мікалая Васільевіча Крыленкі, аднаго з арганізатараў масавых рэпрэсій. РазмяшчэннеАрыентавана з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Першамайскай, з поўдня прымыкае вуліца Дзяржынскага, завяршаецца каля сквера 60 гадоў Кастрычніка, пераходзячы ў вуліцу Чэхава. Даўжыня вуліцы складае каля 400 м. ЗабудоваСучаснае аблічча вуліцы пачало фарміравацца ў канцы 1960-х гадоў. Забудавана пераважна 5-павярховымі жылымі дамамі. Няцотны бок![]()
Цотны бок![]()
СлавутасціУстаноўлена мемарыяльная дошка М. В. Крыленку (дом № 2). ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia