Вуліца Дзяржынскага (Магілёў)
Вуліца Дзяржы́нскага (руск.: улица Дзержинского) — вуліца ў Ленінскім раёне Магілёва, у гістарычным цэнтры горада. ГісторыяТрасіроўка сучаснай вуліцы не супадае з гістарычнымі, на адрэзку ад вуліцы Крыленкі да вуліцы Яцыны ідзе паралельна да былога 2-га Краснапольскага завулка. Сучаснае аблічча вуліцы пачало фарміравацца ў 1950-я гады. Названа ў 1952 годзе ў гонар Ф. Э. Дзяржынскага[1]. РазмяшчэннеАрыентавана з поўначы на поўдзень. Размешчана паміж броўкай левага берага ракі Дубравенкі і вуліцай Першамайскай, да якой паралельна. Пачынаецца ад вуліцы Крыленкі, перасякае вуліцу Яцыны, з усходу прымыкаюць Камісарыяцкі завулак і завулак Тані Карпінскай, пасля скрыжавання з якім пераходзіць у Чырвоны завулак. Працягласць 530 м. ЗабудоваПераважае забудова 5-, 6-, 7-павярховымі жылымі дамамі[1]. ![]()
![]()
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia