Вуліца Лепяшынскага (Магілёў)

Вуліца Лепяшынскага
Магілёў
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Горад Магілёў
Раён Ленінскі раён
Працягласць 520 м
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца Лепяшынскага (руск.: улица Лепешинского) — вуліца ў Магілёве, у Ленінскім раёне.

Праходзіць паралельна вуліцы Будзённага. Пачынаецца ад скрыжавання з Першамайскай вуліцы як працяг Камісарыяцкага завулка, перасякае Ленінскую і Піянерскую вуліцы, завяршаецца тупіком на тэрыторыі 7-га анкалагічнага аддзялення паліятыўнага лячэння. Працягласць вуліцы складае 520 м.

Гісторыя

Узнікла за Палявым валам, які існаваў вакол Новага горада да першай паловы XIX стагоддзя. Заходняя частка вуліцы з’яўлялася часткай Шклоўскага рынку, усходняя насіла назву 2-я Сувораўская вуліца. За савецкім часам перайменавана ў гонар расійскага рэвалюцыянера Панцеляймона Лепяшынскага, ураджэнца Магілёўшчыны.

Забудова

Няцотны бок

Цотны бок

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya