Камісарыяцкі завулак (Магілёў)
Гісторыя![]() Гістарычна дзве розныя вуліцы. Частка ад Першамайскай да Дзяржынскага мела назву Гарохаў (Пішчыкаў) завулак[1]. Трасіроўка вуліцы зменена ў выніку пасляваеннай перабудовы цэнтра, на гістарычную вуліцу выходзілі фасады дамоў № 4 і 6, якія цяпер знаходзяцца ўнутры квартала. Другая частка — частка гістарычнага Краснага завулка. Размяшчэнне![]() Складаецца з незвязаных паміж сабой 2 частак. Першая арыентавана з усходу на захад. Размешчана паміж вуліцамі Яцыны і Тані Карпінскай. Пачынаецца ад Першамайскай вуліцы і завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Дзяржынскага. Рух аднабаковы ад вуліцы Дзяржынскага да Першамайскай. Другая частка арыентавана з поўначы на поўдзень. Пачынаецца пасярод забудовы, з захаду прымыкае вуліца Тані Карпінскай, завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Дзяржынскага. Забудова
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia