Вуліца Максіма Багдановіча (Полацк)
Вуліца Максіма Багдановіча (трансліт.: Vulica Maksima Bahdanoviča, руск.: Улица Максима Богдановича) — вуліца ў Полацку ў мясцовасцях Аэрадром і Запалоцце. Агульная характарыстыкаВуліца названа ў гонар класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. Жылая забудова вуліцы шматкватэрная, панэльная і цагляная пераменнай вышыннасці, у асноўным у 9 паверхаў. Пралягае вуліца з поўначы на поўдзень ад вуліцы Зыгіна праз мясцовасці Аэрадром і Запалоцце, Новы мост цераз Дзвіну і вёску Экімань-2 да кальцавога скрыжавання з вуліцай Петруся Броўкі. Праезная частка вуліцы налічвае ад 2 да 6 палос для руху, у тым ліку выдзеленыя палосы для руху грамадскага транспарту, які тут прадстаўлены шматлікімі аўтобусамі і маршрутнымі таксі. Вуліца з’яўляецца часткай аўтамабільнай дарогі Р-46 Лепель — Полацк — Юхавічы (мяжа Расійскай Федэрацыі). Сацыяльныя аб’екты
Гл. таксамаСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia