Вуліца Мічурына (Гомель)
Вуліца Мічурына — вуліца ў Чыгуначным раёне горада Гомеля. Адносіцца да жылога масіву Прудок. Праходзіць ад вуліцы 4-я Навасёлкавая да вуліцы Свірыдава. Перасякаецца з вуліцай Каменшчыкава і безназоўным правулкам[1]. Складаецца з індывідуальнай забудовы пераважна сядзібнага тыпу. З гісторыіПачала фарміравацца ў даваенную пару. Да 1957 года называлася Пралетарскай. Цяперашнюю назву атрымала тады ж у сувязі з уніфікацыяй вулічных назваў пасля ўваходжання Прудка ў гарадскія межы Гомеля. Названая ў гонар савецкага біёлага І. У. Мічурына[2]. Забудоўвалася на ранейшым полі непадалёк ад зарослага балота. Першым пасяленцам старажылы называлі нейкага Антона Цімошку. Будаваліся тут не толькі прудкоўцы, але і выхадцы з іншых мясцовасцей – Чачэрскага раёна, вёсак Вялікія і Малыя Нямкі, Старыя Грамыкі Веткаўскага раёна і інш. Для эканоміі сродкаў перасяленцы перавозілі сюды свае зрубы і цэлыя дамы[2]. Зафіксаваная на нямецкіх авіяфотаздымках 1941 года[3]. СучаснасцьНа вуліцы знаходзяцца:
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia