Вуліца Каменшчыкава (Гомель)
Вуліца Каменшчыкава — вуліца ў Чыгуначным і Цэнтральным раёнах горада Гомеля. Пачынаецца ў жылым масіве Прудок, праходзіць па паўднёвых ускраінах мікрараёнаў Валатава і Клёнкаўскі. Праходзіць ад вуліцы Крупскай да Чачэрскай вуліцы і Усходняга абыходу. Перасякаецца з вуліцамі Мічурына, 7-я Навасёлкавая, 8-я Навасёлкавая. На яе выходзяць вуліцы Ягаўкіна, Юнацкая, 40 год БССР, Верхняя, 10-я Навасёлкавая, 1-я Навасёлкавая, Агарэнкі, Петруся Броўкі і Макаёнка (з поўначы), 2-я Светлая, 1-я Светлая, 2-я Навасёлкавая, 3-я Навасёлкавая, 6-я Навасёлкавая, 9-я Навасёлкавая, Мазурава (з поўдня)[1]. На прудкоўскім адрэзку пераважае індывідуальная забудова сядзібнага тыпу сумежных вуліц, на валатаўскім адрэзку жылая забудова складаецца з трох шматпавярховых дамоў, на клёнкаўскім адрэзку жылой забудовы, якая б непасрэдна адносілася да вуліцы Каменшчыкава, няма. З гісторыіФарміраванне трасы вуліцы пачалося яшчэ да 2-й сусветнай вайны. На нямецкіх аэрафотаздымках 1941 года зафіксавана дарога паміж вуліцай Леніна (будучая Крупскай) і вуліцай Камсамольскай (будучая Юнацкая)[2]. Вуліца склалася ў пасляваенны час. Да 1975 года называлася 3-й Праезджай. Цяперашнюю назву атрымала ў гонар У. Р. Каменшчыкава — савецкага ваеннага лётчыка, Героя Савецкага Саюза, удзельніка баявых дзеянняў 1941—1943 гадоў[3][4]. Інфармацыйны стэнд з партрэтам і біяграфічнымі звесткамі Каменшчыкава ў канцы 1980-х — пачатку 1990-х гадоў быў на фасадзе дома па 9-й Навасёлкавай вуліцы, які выходзіць на вуліцу Каменшчыкава. СучаснасцьНа вуліцы знаходзяцца:
ПерспектывыУ перспектыве плануюць пашырыць вуліцу Каменшчыкава на адрэзку ад вуліцы Крупской да Прудкоўскага рынку.[5] Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia