Вуліца Петруся Броўкі (Гомель)

Петруся Броўкі
вуліца
Гомель
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Горад Гомель
Раён Чыгуначны
Працягласць 1150 м
Аўтобусныя маршруты 20
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца Петруся Броўкі — вуліца ў паўночна-заходняй частцы Гомеля (Чыгуначны раён). Названа ў 1981 годзе ў гонар Народнага паэта Беларусі Пятра Усцінавіча Броўкі.

Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Алімпійскай, канчаецца скрыжаваннем з вуліцай Каменшчыкава. Працягласць каля 1150 м.

Пачала фармавацца ў 1980-я гады забудовай пераважна 9-ці павярховымі жылымі дамамі. Забудаваны толькі няцотны бок, з цотнага боку вуліцы размешчаны каскад невялікіх азёр.

Сучаснасць

На вуліцы знаходзяцца:

  • яслі-сады № 121 і № 143;
  • сярэдняя школа № 49;
  • інтэрнат № 4 Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны;
  • Гарадская бібліятэка № 1 імя І. Мележа;

Крыніцы

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya