Вуліца Піліма
Вуліца Піліма[1] (традыцыйная беларуская назва — Зава́льная ву́ліца[2], літ.: Pylimo gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, якая праходзіць заходняй мяжой Старога Горада і звязвае скрыжаванне Партовай, Ягайлы і Ісландскай вуліц з Чыгуначнай вуліцай. Архітэктурныя дамінанты вуліцы — кальвінскі збор, Харальная сінагога і палац Тышкевічаў, помнікі архітэктуры XV—XIX стагоддзяў. ГісторыяНазва вуліца ўтварылася ад яе размяшчэнне за валам з гарадскім мурам. Агульныя звесткі![]() Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжавання з Партовай, Ягайлы і Ісландскай вуліц. З правага заходняга боку вуліцы дамы з няцотнымі нумарамі, з левага ўсходняга боку — цотная нумарацыя. Перасякаецца вуліцамі Кастуся Каліноўскага (направа) і Ісландскай (налева), гістарычнай Вялікай Пагулянкай (цяпер Басанавічуса, направа) і Троцкай (налева), Святога Стэфана (направа) і Рудніцкай (налева). З правага боку адыходзяць вуліцы Навагрудская, Венгерская, Квашэльная, Кветкавая і Садовая, з левага боку — Клайпедская, Лідская, Жамойцкая, Шпітальная і Базыльянская. У пачатку вуліцы з правага боку знаходзіцца парк П. Цвіркі, у сярэдняй частцы — Рэфармацкі і Навагрудскі (Дрывяны Рынак) скверы. БудынкіНяцотны бок
Цотны бок
![]() ![]()
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia