Вуліца Русу

Русу
Вільня
літ.: Rusų gatvė
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Раён Сянюнія Сянаміесціс
Працягласць 150 м
Ранейшыя назвы Спаская, Прачысценская, Мітрапалітная
Назва ў гонар рускія
Паштовы індэкс LT-01125
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца Русу[1] (літ.: Rusų gatvė), традыцыйная беларуская назва — Прачысценская вуліца — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Горадзе. Звязвае вуліцы Літарацкую і свой гістарычны працяг (цяпер вуліца Майроніса) да моста ў Зарэчча.

Архітэктурныя дамінанты вуліцы — цэрквы Прачысценская і Спаская (перабудаваная ў жылы дом), помнікі архітэктуры XIV—XIX стагоддзяў.

Гісторыя

План Мітрапалітнай юрыдыкі, з яе цэнтральнай Прачысценскай вуліцай, 1672 год.

Гістарычна вуліца называлася Спаскай (ад Спаскай царквы), Прачысценскай (ад Прачысценскай царквы) і Мітрапалітнай (ад палаца мітрапалітаў Кіеўскіх, галіцкіх і ўсяе Русі).[2]

У 1905 годзе названа Рускай.

Да 1-й паловы XX ст. была даўжэйшай і даходзіла да скрыжавання з Зарачанскай вуліцай і моста на Зарэчча. На гэтым працягу гістарычнай трасы (вуліца Майроніса) у наш час апынулася Прачысценская царква, што раней стаяла на самой вуліцы.[крыніца?]

4 верасня 2016 года літоўскія ўлады ўрачыста адкрылі шыльду з назвай вуліцы на рускай мове і выявай купалоў-цыбулінаў. З нагоды адкрыцця выступіў расійскі фальклорны ансамбль «Аринушка». У гэты ж дзень невядомыя замазалі шыльду карычневай фарбай[3].

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya