Вуліца Сціклю
Вуліца Сціклю[1] (традыцыйная беларуская назва — Шкляна́я ву́ліца[2]; літ.: Stiklių gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Горадзе. Звязвае вуліцу Вялікую з Дамініканскай. Працягваецца вуліцай Святога Ігната. Гісторыя![]() Атрымала сваю назву ад шкляной мануфактуры, заснаванай тут паводле прывілею вялікага князя Жыгімонта Аўгуста, нададзенага 22 мая 1547 года. Гэты прывілей дазваляў Марціну Палецкаму адкрыць майстэрню і гандляваць у Вільні шклом і шклянымі вырабамі. У часы нацысцкай акупацыі вуліца ўваходзіла ў склад Малога гета. Па Другой сусветнай вайне ўлады Літоўскай ССР на пэўны час перайменавалі яе ў вуліцу Сувязі, а потым да 1989 года — у вуліцу Марка Антакольскага. Тым часам назву Шкляной мелі цяперашнія вуліцы Гаона і Марка Антакольскага. Агульныя звесткіДаўжыня вуліцы каля 270 м. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад Вялікай вуліцы. З левага паўднёва-заходняга боку вуліцы дамы з няцотнымі нумарамі, з правага паўночна-ўсходняга боку — цотная нумарацыя. З правага боду адыходзіць вуліца Гаона, з левага — Марка Антакольскага і Жыдоўская. БудынкіНяцотны бок
Цотны бок![]()
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia