Вуліца Таманяна
Вуліца Таманяна (арм.: Թամանյան փողոց) — пешаходная вуліца ў Ерэване, Арменія. Размешчана ў Цэнтральным раёне Кентрон і злучае Ерэванскі Каскад на поўначы з вуліцай Маскавян на поўдні. Сваю назву вуліца атрымала ў гонар галоўнага архітэктара Ерэвана Аляксандра Таманяна. Помнік Таманяну стаіць у пачатку вуліцы з 1974 года[1]. Палажэнне вуліцыВуліца Таманяна фактычна ўяўляе сабою працяг Паўночнага праспекта[2]. Яна адыходзіць на поўнач ад вуліцы Московян, перасякае вуліцу Ісаакяна і сканчаецца ў Ерэванскага Каскада. Вуліца Таманяна мае даўжыню каля 200 м і шырыню каля 55 м. ГісторыяВуліца Таманяна была запраектавана яшчэ ў генеральным плане 1924 года, як частка Паўночнага каскада, які павінен быў звязаць цэнтральную і паўночную часткі горада. Вуліца была сфармавана да 1960-х гадоў, ансамбль Каскада быў завершаны пазней. Вуліца была вырашана ў выглядзе бульвара з басейнамі, фантанамі і кветнікамі. У яе пачатку з боку Тэатральнай плошчы былі пабудаваны два 9-павярховыя дамы-вежы (архітэктары А. Бабаджанян і В. Гусян)[2]. СлавутасціУ самым пачатку вуліцы знаходзімся помнік архітэктару Аляксандру Таманяну, выкананы ў 1974 годзе па праекце скульптара А. Аўсепяна і архітэктара С. Петрасяна. Аляксандр Таманян намаляваны такім, што абперся на доўгі прамавугольны каменны блок, што стаіць на двух невялікіх блоках. Па словах скульптара помніка, «левы камень — гэта старая архітэктура, правы — новая, а вялікі архітэктар перакідае мост паміж гэтымі двума перыядамі і з яго дапамогай стварае новую архітэктуру і чыніць нашу сталіцу»[1]. Уздоўж вуліцы размешчаны сад «скульптуры Гафесчана» пры Цэнтры мастацтваў Гафесчана. Сканчаецца вуліца ўсходамі комплексу Каскада. Сад скульптур быў адкрыты на вуліцы ў 2009 годзе[3]. У ім выстаўлены працы многіх вядомых мастакоў. Сярод іх некалькі твораў калумбійскага скульптара Фернанда Батэра: «Котка»[4], «Рымскі воін»[5] і «Жанчына, што курыць цыгарэту». На вуліцы Таманяна таксама знаходзіцца «Музей рускага мастацтва». На вуліцы размешчана мноства кафэ, крам, бараў, рэстаранаў і пабаў. Галерэя
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia