Вуліца Татору
Вуліца Татору[1] (традыцыйная беларуская назва Тата́рская ву́ліца[2] (літ.: Totorių gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Горадзе. Звязвае праспект Гедзіміна і вуліцу Ігнатаўскую. Гісторыя![]() Атрымала сваю назву ад кірунку да прадмесця Лукішкаў, дзе з часоў Вітаўта пасяліліся крымскія татары. У пачатку XIX ст. вуліца мела брукаваную праезную частку. За савецкім часам вуліцу перайменавалі ў імя літоўскага камуністычнага дзеяча Паляцкіса. У наш час ёй вярнулі гістарычную назву. 14 верасня 2016 года на кутнім будынку (на рагу з праспектам Гедзіміна) гарадскія ўлады адкрылі шыльду з назвай вуліцы на крымска-татарскай мове. Агульныя звесткіДаўжыня вуліцы каля 600 м. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад праспекту Гедзіміна. З правага заходняга боку вуліцы дамы з няцотнымі нумарамі, з левага ўсходняга боку — цотная нумарацыя. З правага боку адыходзіць вуліцы Дабрачынная і Бенедыкцінская, з левага боку — Гарбарская. Перасякаецца вуліцай Людвісарскай. Будынкі![]() Няцотны бок
Цотны бок
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia