Вуліца Чэрскага (Верхнядзвінск)
Вуліца Чэрскага (трансліт.: vulica Čerskaha, руск.: улица Черского) — вуліца ў паўднёвай частцы горада Верхнядзвінска ў мясцовасці Мікрараён. АпісаннеНазвана ў гонар Яна Чэрскага — навукоўца, географа, геолага, даследчыка Сібіры, удзельніка паўстання 1863—1864 гадоў, які нарадзіўся ў фальварку Свольна недалёка ад Верхнядзвінска (тады — Дрысы). Папярэдняя назва — Жагулёўская (па назве адной з вёсак у ваколіцах горада). Пачынаецца ад вул. Савецкай каля будынка раённай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін і пралягае з поўначы на поўдзень да скрыжавання з 1-м Полацкім завулкам. Працягласць вуліцы складае 450 метраў. Левы (няцотны) бок вуліцы забудаваны шматкватэрнымі пяціпавярховымі цаглянымі дамамі, пабудаванымі ў сярэдзіне 1970-х гадоў, правы (цотны) бок вуліцы мае прыватную аднапавярховую забудову сядзібнага тыпу, якая сфармавалася пераважна ў 1960-я гады. Сацыяльныя аб’екты
ПомнікіУ 2005 годзе ў пачатку вуліцы да 160-годдзя з дня нараджэння Яна Чэрскага на будынку раённай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін размясцілі мемарыяльную дошку ў гонар земляка, чыім іменем названая вуліца. Але з часам дошка знікла. Гл. таксамаЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia