Свольна (Валынецкі сельсавет)
Сво́льна[1] (трансліт.: Svoĺna, руск.: Свольно) — вёска ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў 18 кіламетрах на ўсход ад Верхнядзвінска на беразе ракі Свольна. Уваходзіць у склад Валынецкага сельсавета. ГісторыяУ першай палове XIX стагоддзя належала шляхціцам Чэрскім. У пачатку ХХ стагоддзя - належала ўжо шляхціцам Длужнеўскім. Адносілася да Таболкаўскай воласці Дрысенскага павета Віцебскай губерні. У 1904 годзе налічвала 52 жыхара. З пракладкай Рыга-Арлоўскай чыгункі на ўчастку Полацк-Дзвінск паблізу вёскі была збудавана аднайменная станцыя, якая функцыянуе і цяпер. У савецкі час - у калгасе імя Калініна Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці БССР. У вёсцы размяшчаўся магазін. Да 1970-х гг. у сядзібным доме Чэрскіх функцыянавала Свальнянская базавая (васьмігадовая) школа. Асобы
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia