Вуліца Чэхава (Таганрог)
Вуліца Чэхава — вуліца ў Таганрогу. З'яўляецца адной з самых працяглых вуліц горада. Названа ў гонар А. П. Чэхава — рускага пісьменніка, выхадца з Таганрога. ГеаграфіяВуліца бярэ пачатак ад перакрыжавання вуліц Шаўчэнкі і Грэчаскай побач з марскім портам Таганрога. У сваім пачатку вуліца праходзіць на паўночны захад праз гістарычны цэнтр горада паміж вуліцамі Розы Люксембург і Аляксандраўская да Чырвонай плошчы і Цэнтральнага рынку. Агінаючы іх двума рукавамі, вуліца перасякаецца па чарзе з завулкамі Камсамольскім і Гогалеўскім. Пры скрыжаванні з вуліцай Транспартнай вуліца Чэхава паварочвае на захад, перасякаецца з шэрагам вуліц, такіх як: вуліцы Калініна, Жданаўскай, Ламаносава, Фадзеева і інш., і мае сканчэнне ў новым мікрараёне Таганрога «Прастаквашына». Працягласць вуліцы — 7850 м[1]. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад вуліцы Шаўчэнкі. Назвы вуліцыРанейшыя назвы вуліцы ў храналагічным парадку — 5-я Падоўжная, Купецкая, Паліцэйская, Аляксандраўская[1]. Аляксандраўскай вуліца звалася ў гонар імператара Аляксандра I з 1862 па 1904 год[1]. Імем пісьменніка вуліца была названа ў 1904 годзе, у год смерці Антона Паўлавіча Чэхава[1]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia