Аляксандр I (імператар расійскі)Аляксандр I Паўлавіч, (12 (23) снежня 1777, Санкт-Пецярбург — 19 лістапада (1 снежня) 1825, Таганрог) — імператар Расійскай імперыі з 11 (23) сакавіка 1801 па 19 лістапада (1 снежня) 1825), старэйшы сын імператара Паўла I і Марыі Фёдараўны. БіяграфіяУ пачатку кіравання правёў умерана ліберальныя рэформы, распрацаваныя Тайным камітэтам і М. М. Спяранскім. У знешняй палітыцы лавіраваў паміж Вялікабрытаніяй і Францыяй . У 1805—1807 удзельнічаў у антыфранцузских кааліцыях. У 1807—1812 часова зблізіўся з Францыяй. Вёў паспяховыя войны з Турцыяй (1806—1812) і Швецыяй (1808—1809). Пры Аляксандры I да Расіі былі далучаны тэрыторыі Усходняй Грузіі (1801), Фінляндыі (1809), Бесарабіі (1812), Азербайджана (1813), былога герцагства Варшаўскага (1815). Пасля Айчыннай вайны 1812 узначаліў у 1813—1814 антыфранцузскую кааліцыю еўрапейскіх дзяржаў. Быў адным з кіраўнікоў Венскага кангрэса 1814—1815 і арганізатараў Свяшчэннага саюза. Нараджэнне і імяАднаго з сваіх унукаў Кацярына II назвала Канстанцінам у гонар Канстанціна Вялікага, іншага — Аляксандрам у гонар Аляксандра Неўскага. Выбарам імёнаў паказвалася надзея, што Канстанцін вызваліць Канстанцінопаль ад туркаў, а наваяўлены Аляксандр Македонскі стане ўладаром новай імперыі. На троне меркаванай да аднаўлення Грэчаскай імперыі яна хацела бачыць Канстанціна[4].
«Тым самым ужо выбарам імя Кацярына прадракала ўнуку вялікую будучыню і рыхтавала яго да манаршага прызвання, чаму павінна было спрыяць, на яе думку, перш за ўсё ваенізаванае і арыентаванае на антычныя ўзоры выхаванне». Імя «Аляксандр» не было тыповым для Раманавых — да гэтага так толькі аднойчы быў ахрышчаны рана памерлы сын Пятра Вялікага. Аднак пасля Аляксандра I яно трывала ўвайшло ў Раманаўскі іменаслоў[5]. Г. Р. Дзяржавін адгукнуўся на нараджэнне Аляксандра вершам «На рождение в Севере порфирородного отрока»: «У гэты час, гэтак холадна, Як Барэй быў раз’юшаны, Дзіцятка парфірароднае У царстве Паўночным народжана…» Дзяцінства, адукацыя і выхаванне![]() ![]() Вырас пры двары Кацярыны Вялікай; выхавацель — швейцарац-якабінец Фрэдэрык Сезар Лагарп азнаёміў яго з прынцыпамі гуманнасці Русо, ваенны настаўнік Мікалай Салтыкоў — з традыцыямі рускай арыстакратыі, бацька перадаў яму сваю прыхільнасць да вайсковага параду і навучыў яго сумяшчаць душэўную любоў да чалавецтва з практычным клопатам пра блізкіх. Кацярына II лічыла свайго сына Паўла няздольным заняць пасад і планавала ўзвесці на яго Аляксандра, абмінаючы яго бацьку. Многімі рысамі свайго характару Аляксандр быў абавязаны бабулі, якая адабрала сына ў маці, і вызначыла яму жыць у Царскім Сяле, каля сябе, удалечыні ад бацькоў, якія бавіліся ў сваіх палацах (у Паўлаўску і Гатчыне) і рэдка з’яўляліся пры «вялікім двары». Зрэшты, дзіця, як гэта відаць з усіх водгукаў пра яго, было хлопчыкам ласкавым і далікатным, так што важдацца з ім для царскай бабулі было велізарным задавальненнем. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia