Вуліца Шылава (Гомель)

Шылава
вуліца
Гомель
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Горад Гомель
Раён Чыгуначны
Працягласць 1100 м
Ранейшыя назвы Прудкоўская шаша
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шылава (былая Прудкоўская шаша[1]) — вуліца горада Гомеля (Чыгуначны раён). Названая ў 1980 годзе ў гонар Івана Барысавіча Шылава. Працягласць 1100 м, ад Савецкай вуліцы да 1-га завулка Крупскай. Да Вялікай Айчыннай вайны была забудаваная 1-павярховымі і 2-павярховымі жылымі хаткамі і дамамі. Сучаснае аблічча вуліцы пачало фармавацца ў пачатку 1960-х гадоў. У цяперашняй забудове існуе адзіны 2-павярховы жылы дом № 7а. На доме № 103 Савецкай вуліца ў 1983 годзе ўсталяваная памятная дошка аб назве вуліцы. Вуліца знаходзіцца ў прамысловым раёне.


Перасякае вуліцы

Зноскі

  1. Па-беларуску назва магла перадавацца як «Прудкоўскае шасэ». Гл., напр.: Гомельская праўда. — 1967. — 9 мая. — С. 4.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya