1-ы завулак Крупскай (Гомель)
1-ы завулак Крупскай — завулак у Чыгуначным раёне горада Гомеля. Адносіцца да жылога масіву Прудок. Праходзіць ад вуліцы Шылава да возера Бурае Балота. Перасякаецца з вуліцамі Крупскай і 2-й Светлай. На яго выходзяць вуліцы 2-я Ураджайная, 1-я Светлая, 1-я Грамадзянская і абедзве часткі 2-й Грамадзянскай[1]. Пераважае індывідуальная забудова. З гісторыіПравобраз завулка вядомы з плана 1838 г. як кароткае адгалінаванне ад асноўнай вуліцы вёскі Прудок на захад уздоўж тагачасных могілак (не блытаць з цяперашнімі Прудкоўскім могілкамі). Ва ўсходнім (паўднёва-ўсходнім) напрамку яму адпавядала мяжа вясковых агародаў[2]. Уся працягласць завулка прасочваецца па нямецкіх аэрафотаздымках чэрвеня 1941 г. Забудова на той час пераважала ў яго заходняй частцы і ў раёне вуліцы, якая сёння называецца Крупскай. На паўднёвым усходзе гэта быў шлях між палеткаў[3]. У 1961 г. завулак ужо меў сучасную назву[4]. Звесткі аб ранейшых яго найменнях у краязнаўчай літаратуры не сустракаюцца. Па словах старажылаў яшчэ ў 1990-я гг. на частцы завулка захоўвалася брукаванае пакрыццё. Старыя бетонныя слупкі бар’ернага агароджання захоўваюцца і сёння на адрэзку ўздоўж безыменнага сквера (станам на жнівень 2022 г.). СучаснасцьНа завулку знаходзяцца:
Возера Бурае Балота, на якое выходзіць завулак, прыдатна для рыбнай лоўлі, заняткаў веславаннем і часткова купання. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia