Вуліца названа ў гонар героя Вялікай Айчыннай вайны генерала Яфрэмава. Да 1975 года вуліца Інструментальная былой вёскі Ціцянкі.
Мемарыяльная дошка ўстаноўлена на доме № 4.
Мемарыяльная дошка
Аблічча вуліцы
Першапачаткова вуліца была забудавана прыватнымі індывідуальнымі аднапавярховымі драўлянымі жылымі дамамі. Пазней былі пабудаваны двухпавярховы ведамасны інтэрнат пажарнай аховы (за нумарам 1б, у 1954 годзе), двухпавярховы цагляны жылы дом (за нумарам 80), двухпавярховы інтэрнат аб'яднання «Гомельбудматэрыялы» (за нумарам 63).
З пабудовай Гомельскага завода самаходных камбайнаў ВА «Гомсельмаш» на месцы прыватнай забудовы ў 1980-я гады пачынаюць будавацца дзевяціпавярховы панэльныя дамы, 12-павярховы дом (за нумарам 8) з убудаванымі аб'ектамі сацыяльнай інфраструктуры. У двухпавярховым будынку інтэрната аб'яднання «Гомельбудматэрыялы» размяшчаецца заводаўпраўленне Гомельскага завода самаходных камбайнаў.
Забудова вуліцы шматпавярховымі дамамі ішла ад праспекта Касманаўтаў у бок вуліцы Фадзеева. Разам з жылымі дамамі вуліца паступова забудоўвалася аб'ектамі сацыяльнай інфраструктуры і прамысловасці: дзіцячы сад, універсам, ГСКБ па збожжаўборачнай і кормаўборачнай тэхніцы, а з 1990-х гадоў — рэстаран, кафэ, кулінарыя, Гомельскі гарадскі камбінат школьнага харчавання, фізкультурна-аздараўленчы комплекс.
З 1990-х гадоў дзевяціпавярховымі дамамі (дамы за нумарамі 22, 24, 26) забудоўваецца ўчастак па цотнаму боку вуліцы Яфрэмава ад фізкультурна-аздараўленчага комплексу да скрыжавання з вуліцай Сухога. Далейшая забудова гэтага ўчастка вуліцы працягнулася пасля 2003 года і да 2013 года.
На няцотным участку вуліцы ад скрыжавання з вуліцай Фадзеева і далей у бок вуліцы Савецкай жылой забудовы няма, тут размясціліся вытворчыя корпусы Гомельскага завода самаходных камбайнаў і аб'екты жаночай калоніі ВК-4 дэпартамента выканання пакаранняў МУС РБ.
На вуліцы размешчаны наступныя значныя аб'екты:
Гомельскі завод самаходных камбайнаў ВА «Гомсельмаш»
ГСКБ па збожжаўборачнай і кормаўборачнай тэхніцы
Гомельскі гарадскі камбінат школьнага харчавання
Пажарная аварыйна-выратавальная частка № 4 МНС РБ
Аддзяленне паштовай сувязі № 31
Аддзяленне паштовай сувязі № 35
Фізкультурна-аздараўленчы комплекс «Бадзёрасць»
Рэстаран «Галактыка»
Універсам «Рошчынскі»
Гандлёвыя рады «Сельмашаўскія»
Яслі-сад № 150 «Кацюша»
Пакой школьніка «Ветразь»
Аддзяленне № 302/12 ААТ «ААБ Беларусбанк»
ЖЭУ № 6 КЖРЭУП «Сельмашаўскае»
Апорны пункт аховы правапарадку № 7 Чыгуначнага раёна г.Гомеля