Гомельскі тралейбус — сістэма тралейбусных ліній у Гомелі. Пачала дзейнічаць 20 мая 1962 года.
Станам на 2014 год тралейбусны рух ажыццяўляецца камунальным унітарным прадпрыемствам «Гарэлектратранспарт». У склад прадпрыемства ўваходзяць два тралейбусныя дэпо на 225 машына-месцаў, 17 лінейных цягавых падстанцый і 135,5 км кантактнай сеткі. Працягласць сілкавальнай сеткі пастаяннага току — 72,8 км.
На долю электратранспарту ў горадзе прыпадае амаль 60 % аб'ёму гарадскіх перавозак, станам на сярэдзіну 2000-х гадоў штодзённы аб'ём перавозак пасажыраў склаў каля 300 000 чалавек.
Гісторыя
Тралейбусны рух у Гомелі запушчаны ў 1962 годзе. Першы маршрут «Вакзал — Дэпо № 1» (цяпер — «Вакзал — Гідрапрывад») быў адкрыты 20 мая 1962 года, яго абслугоўвалі 10 тралейбусаў. У 1976 годзе быў адкрыты другі тралейбусны парк. Першымі мадэлямі тралейбусаў, што абслугоўвалі тагачасныя маршруты, былі ЗІУ-5 (адзін з якіх быў захаваны як музейны экспанат). У 1970—1980-я гады пачалося абнаўленне парка рухомага саставу тралейбусамі ЗіУ-9 (ЗіУ-682). У 1990—2000-я гады пачалося чарговае абнаўленне парка рухомага саставу тралейбусамі вытворчасці Мінскага завода «Белкамунмаш», а менавіта АКСМ-201, АКСМ-213 і АКСМ-321.
У 1999 годзе на балансу КУП «Гарэлектратранспарт» налічвалася 213 тралейбусаў (з іх на лініі 155), у 2006 годзе — 235 (на лініі 179), а ў 2017 годзе - 212.
Канфігурацыя сеткі
Сетка гомельскага тралейбуса — радыяльная. Агульная працягласць кантактнай сеткі складае 135,5 км. Станам на 3 верасня 2022 года колькасць лінейных цягавых падстанцый (ЛЦП) складае 29 — гэта:
ЛЦП-15 — вул. Магілёўская (за мостам з Сельмаша на ЗЛІН);
ЛЦП-16 — ЗЛІН (станам на пачатак 2015 года знаходзіцца ў рэзерве);
ЛЦП-17 — вул. Антошкіна
ЛЦП № 18-23 станам на пачатак 2015 года не ўведзены ў эксплуатацыю (большасць з іх толькі ў праекце і не пабудаваны да пачатку 2023 года — некалькі падстанцый закансерваваны на стадыі будаўніцтва).
ЛЦП-24 — вул. Хатаевіча (17-ы мікрараён);
ЛЦП-25 — вул Каменшчыкава (Валатава).
ЛЦП-26 — Механічная вул. (Новае жыццё);
ЛЦП-27 — Мікрараён «Шведская Горка»
Маршруты
Маршрутная сетка Гомеля ўключае ў сябе 29 маршрут.
Агульная працягласць вулічнай сеткі з транспартнымі лініямі складае 72,8 км, працягласць тралейбусных маршрутаў — 584 км, сярэдняя даўжыня маршруту — 21,7 км, сярэдняя эксплуатацыйная хуткасць — 17,4 км/г.