Вусце (курганны могільнік)Вусце — курганны могільнік каля вёскі Вусце Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Могільнік знаходзіцца за 1 км на поўдзень ад вёскі, у лесе, злева ад дарогі на в. Казяны. Апісанне74 насыпы вышынёй ад 0,5 да 1,5 м, дыяметрам ад 5 да 12 м. Вядомы з канца XIX стагоддзя. У 1893 годзе 4 курганы раскапаў Ф. В. Пакроўскі, абследаваў у 1972 годзе М. М. Чарняўскі. У 1982 годзе В. І. Шадыра і Л. У. Дучыц раскапалі 9 насыпаў. Пахавальны абрад — трупаспаленне на гарызонце (4 насыпы), каля вяршыні (1 насып), трупапалажэнне на гарызонце (1 насып), 3 курганы былі пустыя. Знойдзены жалезная сякера, наканечнік кап’я, нажы, жалезныя і бронзавыя спражкі, бронзавыя бразготкі, бранзалет, ляпны і ганчарны посуд. Датуецца VII—XI стагоддзямі, належаў балта-славянскаму насельніцтву. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia