Вучэбны корпус № 4 (Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія)
Вучэбны корпус № 4 (былы галоўны корпус № 1) — будынак у Горках. У цэнтральнай частцы ансамбля Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, па адрасе Ленінскі бульвар, 4. Побач з корпусам резмешчаны левы і правы флігелі, пабудаваныя ў 1840 годзе з чырвонай цэглы. Пабудаваны ў сярэдзіне 19 ст. з цэглы ў класіцыстычным стылі. Разбураны у Вялікую Айчынную вайну. У 1954 г. адноўлены, унутраная планіроўка часткова зменена[1]. Архітэктура![]() ![]() Трохпавярховы будынак прамавугольны ў плане. Галоўны фасад сіметрычны, у цэнтры вылучаны несапраўдным порцікам з дарычнымі паўкалонамі і строгім трохвугольным франтонам. Перад галоўным фасадам шырокі партэр, да яго вядзе ўязная алея. Дваровы фасад у цэнтральнай частцы і тарцовыя фасады завершаны трохвугольнымі шчытамі. Дэкор лаканічны, вытрыманы ў класіцыстычнай манеры. Па ўсім перыметры праходзіць карніз з сухарыкамі. Над аконнымі праёмамі бакавых частак 2-га паверха галоўнага фасада трохвугольныя франтончыкі. Аконныя праёмы 1-га паверха аздоблены замковымі камянямі. Сістэма планіроўкі калідорная[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia