Выбаргскі раён (Санкт-Пецярбург)
Выбаргскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Санкт-Пецярбурга. Размешчаны ў паўночнай частцы горада. На ўсходзе мяжуе з Калінінскім раёнам, а на захадзе, акрамя Прыморскага, таксама і Курортным. У сакавіку-маі 1917 года ў Петраградзе сярод першых пятнаццаці быў утвораны Выбаргскі раён. Пасля рэвалюцыі кінутыя будынкі былі заселеныя простымі рабочымі. 12 ліпеня 1922 года да Выбаргскага раёна быў далучаны Парахаўскі раён. 9 красавіка 1936 года з Выбаргскага раёна выдзелены Краснагвардзейскі раён. 28 студзеня 1952 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР Выбаргскі раён перайменаваны ў Сталінскі. 3 красавіка 1954 года пры ліквідацыі Паргалаўскага раёна Ленінградскай вобласці ў склад Сталінскага раёна былі перададзеныя рабочыя пасёлкі Левашова і Паргалава. У студзені 1958 года раён зноў перайменаваны ў Выбаргскі. У 1960-я гады ў раёне пачалося масавае жыллёвае будаўніцтва, большасць гістарычных будынкаў паўночнай часткі раёна была знесена. Сучасныя межы раёна ўтварыліся ў 1988 годзе. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia