Выбарнае ткацтва

Ручнік. Пачатак XX стагоддзя. в. Кукляны Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці

Выбарнае ткацтва ці перабіранне — від бранага ткацтва[1], які бытаваў у канцы XIX — пачатку XX стагоддзя на Гомельшчыне і Віцебшчыне[2].

Назвы

Народная лексіка адлюстроўвае тэхналагічныя асаблівасці вырабу выбарных тканін. На захадзе Віцебскай вобласці ручнікі ў такой тэхніцы звалі забіраныя, забіральныя, заборка, забірана на дошчэчкі, ва ўсходніх раёнах — наборка, накладаны, набіраны на дошку, ручнік з выкладам. У в. Кушлева Шаркаўшчынскага раёна зафіксавана назва «стараверскі перабор», якая падкрэслівае спецыфіку і этнаканфесійную прыналежнасць гэтай ткацкай тэхнікі[3].

Апісанне

Для выбарных тканін характэрны рэльефны ступеньчата-геаметрычны арнамент, утвораны насцілам узорнага ўтку на фонавае палатно. Па тэхніцы выканання выбарнае ткацтва падобна на двухуточнае бранае ткацтва: узор перабіраецца на дошчачку-бральніцу і кожны атрыманы зеў фіксуецца спецыяльнымі матузкамі (паўнітамі) ззаду нітоў[2]. Аднак у выбарным ткацтве ўзорны ўток закладваецца не па ўсёй шырыні тканіны, а асобнымі ўчасткамі (выбарна), што дае магчымасць больш свабодна кампанаваць узорныя элементы і рабіць больш разнастайнымі іх колеравую гаму[2].

Выкарыстанне некалькіх узорных уткоў у адной узорнай паласе дазваляе выконваць узор выбарачна, у выглядзе асобных элементаў рознага малюнка, памеру і колеравага рашэння[1]. Асаблівасцю арнаментацыі выбарных тканін з’яўляюцца наяўнасць значных прасветаў фонавага палатна паміж элементамі арнаменту, больш свабодная трактока іх формаў, у тым ліку выкананне матываў маляўнічага характару і шматколернасць узору[3].

Знешне выбарнае ткацтва нагадвае вышыўку па гатовай тканіне.

Рэгіянальнасць

У Беларусі

На беларускіх землях сустракаецца на Віцебскім Паазер’і, дзе выбарнае ткацтва было часткай культуры мясцовых старавераў. У шэрагу публікацый даследчыкамі было паказана, што спецыфічны характар арнаментацыі і тэхналогіі традыцыйнага тэкстылю паўночна-заходняга арэалу Беларусі абумоўлены яго этнічнай і канфесійнай прыналежнасцюда культуры рускіх стараверцаў-беспапоўцаў  (руск.) — перасяленцаў на беларускія землі[4].

Ва ўсходніх раёнах Віцебскай вобласці падобныя тэхнікі не толькі прымеркаваныя да стараверскіх пасяленняў, але і адзінкава сустракаюцца таксама ў вёсках, дзе няма стараверскага насельніцтва[5].

Выбарныя ручнікі і падзоры былі выяўлены таксама ў паселішчах стараабрадцаў-беспапоўцыў ў Мядзельскім, Барысаўскім і Крупскім раёнах Мінскай вобласці, Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці[6].

За межамі акрэсленага арэалу на тэрыторыі Беларусі выбарная тэхніка ткацтва выкарыстоўвалася толькі ў арнаментацыі ручнікоў і народнага касцюму Добрушскага і Буда-Кашалёўскага раёнаў Гомельскай вобласці. Тут склалася лакальная мастацкая традыцыя, стылістычна не звязаная з выбарнымі тканінамі віцебскіх старавераў[3].

У Латвіі

Такія тканіны былі распаўсюджаны на памежжы Віцебшчыны з Латвіяй, у Латгаліі, куды, як лічаць даследчыкі, яны распаўсюдзіліся з тэрыторыі Беларусі і Польшчы[7].

У Расіі

Выбарнае ткацтва было распаўсюджана ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя на Рускай Поўначы  (руск.) ў раёне Вялікага Усцюга, дзе дзякуючы такому тэхнічнаму прыёму ў народныя тканіны ўводзіліся жоўтыя, сінія, чорныя, цёмна-чырвоныя колеры, а ў арнамент, побач з геаметрычнымі ўзорамі, — маляўнічыя матывы[8].

Крыніцы

  1. а б Белорусский народный текстиль : художественные основы, взаимосвязи, новации / О. А. Лобачевская. — Минск : Беларуская навука, 2013. — 527 с. : ил., цв. ил. ; 26 см. — Библиография: с. 492―515 (610 назв.). — 2000 экз. — ISBN 978-985-08-1638-2 (в переплете). С. 189
  2. а б в Выбарнае ткацтва(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2024. Праверана 27 верасня 2024.
  3. а б в Белорусский народный текстиль : художественные основы, взаимосвязи, новации / О. А. Лобачевская. — Минск : Беларуская навука, 2013. — 527 с. : ил., цв. ил. ; 26 см. — Библиография: с. 492―515 (610 назв.). — 2000 экз. — ISBN 978-985-08-1638-2 (в переплете). С. 190
  4. Лабачэўская, В. А. Ручнік у матэрыяльнай і сакральнай культуры старавераў Браслаўшчыны / В. Лабачэўская // Брасл. чытанні : матэрыялы IV навук.-краязн. канф., Браслаў, 24 — 25 крас. 1997 г. — Браслаў, 1997. — С. 154—159.
  5. Белорусский народный текстиль : художественные основы, взаимосвязи, новации / О. А. Лобачевская. — Минск : Беларуская навука, 2013. — 527 с. : ил., цв. ил. ; 26 см. — Библиография: с. 492―515 (610 назв.). — 2000 экз. — ISBN 978-985-08-1638-2 (в переплете). С. 187
  6. Белорусский народный текстиль : художественные основы, взаимосвязи, новации / О. А. Лобачевская. — Минск : Беларуская навука, 2013. — 527 с. : ил., цв. ил. ; 26 см. — Библиография: с. 492―515 (610 назв.). — 2000 экз. — ISBN 978-985-08-1638-2 (в переплете). С. 188
  7. Jansone, A.  (ВД) (2000). Dvieļu rotāšanas tradīcijas Latvijā: 19. gs. 2. puse — 20. gs.. Rīga: Zinātne. 129, [2] lpp. мал. II, 11 — 13; с. 56, 27, 125.
  8. Русское народное ткачество и керамика: кат. выст. — Л. : Гос. Рус. музей, 1976. — 168 с. С. 5
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya