Віцебскія ручнікі

Ручнік. Пачатак XX стагоддзя. в. Кукляны Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці

Віцебскія ручнікі — традыцыйныя тканыя ручнікі, якія выраблялі народныя майстры вёсак Шаркаўшчынскага, Мёрскага, Браслаўскага, Віцебскага раёнаў. Вядомы з 19 ст. Даўжыня 120—300 см, шырыня 23 — 30 см. Ткуць з адбеленага кужалю або белай бавоўны. Аздаблялі на канцах карункамі, мохрыкамі. Узор ствараецца выкладаннем чырвоных, чорных, блакітных, жоўтых нітак бавоўны (выбарнае ткацтва), што нагадвае вышыўку па гатовай тканіне.

У арнаментыцы пашыраны раслінныя (дрэва жыцця, вазоны, букеты кветак, парасткі), геаметрычныя (ромб, крыжык, зоркі — пальметкі), антрапаморфныя і зааморфныя (выявы людзей, птушак) матывы. Раслінны, зааморфны і антрапаморфны арнамент звычайна не мае рытмічнага паўтору, адзінкавая выява даецца буйным планам амаль на ўсю шырыню ручніка. Уласцівыя Віцебскім ручнікам сюжэтнасць арнаментальных кампазіцый, паліхромнасць каларыстычнай гамы, перавага белага фону ў месцах размяшчэння дэкору назіраюцца таксама ў афармленні народнага адзення, розных відаў мастацкіх тканін гэтай этнаграфічнай зоны.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya