Выганашчанскае
Выганашча́нскае, Вы́ганаўскае возера — возера ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. На водападзеле рэк Шчара і Ясельда, за 37 км на ўсход ад горада Івацэвічы, за 5,3[1] км у напрамку на поўнач ад вёскі Выганашчы, на тэрыторыі гідралагічнага заказніка Выганашчанскае. Плошча паверхні 26 км². Найбольшая глыбіня 2,3 м, сярэдняя — 1,2[2] м. Даўжыня 7 км. Найбольшая шырыня 4,8[2] км. Даўжыня берагавой лініі 21 км. Аб’ём вады 32,1 млн м³. Плошча вадазбору 87,1 км². Катлавіна рэшткавага тыпу, авальная, злёгку выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя, пясчаныя, пераважна забалочаныя. Берагавая лінія плаўная. Берагі нізкія, тарфяністыя, укрытыя хмызняком, на поўначы і поўдні сплавінныя. Дно плоскае, выслана карычневым грубадэтрытавым сапрапелем, у заходняй частцы шматлікія мелі. Мінералізацыя вады да 124 мг/л, празрыстасць да 0,5 м. Эўтрофнае. 3 поўначы на поўдзень возера перасякае Агінскі канал. Вылучаецца відавым багаццем вышэйшых водных раслін і наяўнасцю прыбярэжнай разнатраўна-асакова-злакавай сплавіны шырынёй да 150 м. Мноства вадаплаўных птушак. Зарастае па ўсёй акваторыі трыснягом, чаротам, рагозам, разаком, эладэяй, урэчнікам. Водзяцца карась звычайны, лінь, язь, шчупак, плотка; акліматызаваны карась сярэбраны. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia