Выгода (археалагічныя помнікі)Выгода — археалагічныя помнікі: стаянкі каля х. Выгада (Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць). Выявіў і даследаваў у 1966 і 1978 гадах М. М. Чарняўскі. На паўночным усходзе і ўсходзе ад вёскі сустракаюцца рэшткі іншых паселішчаў са знаходкамі рэчаў эпохі неаліту, бронзавага і жалезнага вякоў. Стаянка—1Знаходзіцца за 0,3 км на поўнач ад вёскі, на выступе левабярэжнай надпоймавай тэрасы р. Зальвянка (цяпер тут жывёлагадоўчы комплекс). Знойдзены мезалітычныя крамянёвыя матэрыялы, абломкі танкасценных штрыхаваных гаршкоў бронзавага веку. На поўдні ад стаянкі выяўлена крэменеапрацоўчая майстэрня з вялікай колькасцю нуклеусаў. Стаянка—2Знаходзіцца за 0,5 км на паўночным усходзе ад вёскі, на паўднёва-заходнім краі пясчанага ўзвышэння левабярэжнай поймы р. Зальвянка. Плошча 1000 м². Культурны пласт каля 0,4 м. Даследавана 40 м². Знойдзены аднапляцовачныя нуклеусы, крамянёвыя скрабкі на пласцінках і адшчэпах, цяслападобныя вырабы, скоблі і іншыя прылады працы, а таксама кераміка нёманскай культуры неаліту, тшцінецкай культуры бронзавага веку. Выяўлены печ-каменка і невялікі ляпны гаршчок VII—VIII стст. Стаянка—3Знаходзіцца за 0,25 км на паўночны ўсход ад стаянкі—1, на заходнім беразе старыцы Зальвянкі. Плошча каля 600 м². Выяўлены знаходкі часоў неаліту і бронзавага веку. Стаянка—4Знаходзіцца за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі. Плошча каля 200 м². Раскапана 40 м². Выяўлены крамянёвыя скрабкі на адшчэпах, нажы, праколкі, вузкаабушковыя сякеры, нуклеусы, кераміка бронзавага веку, абломкі ляпных гаршкоў жалезнага веку. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia