Неаліт
![]() Неалі́т, ці новы каменны век (грэч. νέος — новы, грэч. λίθος — камень) — перыяд развіцця чалавецтва, якім завяршаецца каменны век. На Блізкім Усходзе неаліт пачаўся каля 9500 год да н. э. Характарызуецца развіццем вытворчай гаспадаркі, з’яўленнем шліфаваных прылад працы і керамікі. На тэрыторыі Беларусі![]() На тэрыторыі Беларусі неаліт пачаўся ў канцы V тысячагоддзя да н. э. і працягваўся да III тысячагоддзя да н. э. Адбыліся значныя змяненні ў жыцці людзей — т.зв. неалітычная рэвалюцыя: распаўсюдзілася ганчарства, людзі пачалі выкарыстоўваць кола, павозку, займацца ткацтвам (з выкарыстаннем вертыкальнага ткацкага станка). Да ранейшых спосабаў апрацоўкі камня дадалося шліхтаванне і паліраванне. Для свідравання каменных прыладаў выкарыстоўвалі прыстасаванне — свідравальны станок. Вытворчасць крэмневых прыладаў павялічылася настолькі, што крэмня на паверхні зямлі ўжо не ставала, таму пачалася распрацоўка крэмнездабыўных шахтаў. ![]() Насельніцтва поўнасцю перайшло да аселага ладу жыцця. Асноўнымі тыпамі жылішчаў былі паўзямлянкі і наземныя пабудовы. Прысвойваючая гаспадарка дасягнула свайго росквіту. Пачаўся пераход да вытворчай гаспадаркі — земляробства (з выкарыстаннем каменнай матыкі) і жывёлагадоўлі. Землі Беларусі у перыяд неаліту насялялі плямёны верхнедняпроўскай, днепра-данецкай, нарвенскай і нёманскай археалагічных культур. Знойдзена каля 600 паселішчаў. ГалерэяЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia