Высокаслаістыя воблакі![]() Высокаслаістыя воблакі (Altostratus, As) — утвараюць звычайна суцэльне роўнае ці хвалістае покрыва, маюць шэры або сіняваты колер. Яны больш шчыльныя, чым перыста-слаістыя воблакі. Вышыня ніжняй мяжы складае ад 3 да 5 км, магутнасць воблачнага слоя — каля 1 км, рэдка 2 км. Воблакі маюць наступныя віды:
Для туманападобных і хвалістых высокаслаістых воблакаў характэрны наступныя разнавіднасці:
Высокаслаістыя воблакі складаюцца з дробных сняжынак і пераахалоджаных кропель. Ва ўмовах цёплага фронту яны насоўваюцца пасля перыста-слаістых і паступова пераходзяць у слаіста-дажджавыя воблакі; ва ўмовах жа халоднага фронту — пасля слаіста-дажджавых і з цягам часу ператвараюцца ў перыста-слаістыя воблакі. Калі ўтвараюцца тонкія высокаслаістыя воблакі, то на іх фоне могуць назірацца каляровыя вянцы вакол Сонца і Месяца. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia