Слаістыя воблакі![]() Слаістыя воблакі, пластаватыя воблакі[1] (Stratus, St) — шэры воблачны слой з дастаткова аднароднай асновай, з якога могуць выпадаць імжа, ледзяныя іголкі і снежныя зерні. АпісаннеЗвычайна гэтыя воблакі закрываюць усё неба шэрай заслонай, але зрэдку могуць назірацца ў выглядзе парваных воблачных мас. Часта ніжняя паверхня іх бывае парванай, касмыкаватай. Размешчаны на вышыні да 2 км. Складаюцца пераважна з кропель (пры нізкіх тэмпературах пераахалоджаных). Узнікаюць у выніку ахаладжэння паветра ад подсцільнай паверхні і дадатковага ахаладжэння ў працэсе турбулентнасці; на ўтварэнне ўплывае і турбулентны перанос вадзяной пары знізу і ўвільгатненне паветра ападкамі, якія выпадаюць з воблакаў іншых тыпаў. 3 найбольш магутных і шчыльных слаістых воблакаў выпадаюць слабыя атмасферныя ападкі. Віды і разнавіднасціСлаістыя воблакі падзяляюцца на наступныя віды:[2]
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia