Выступовіцкая ступень

Выступовіцкая ступень — тэктанічная структура ў паўднёвай прыбартавой частцы Прыпяцкага прагіну. Атрымала назву ад в. Выступовічы ў Жытомірскай вобласці Украіны, распасціраецца ў Лельчыцкім і Ельскім раёнах Гомельскай вобласці Беларусі.

Выдзяляецца па паверхні фундамента, падсалявых і міжсалявых адкладах. На поўначы па Выступовіцкім субрэгіянальным разломе мяжуе з Ельскім грабенам, на поўдні па Паўднёва-Прыпяцкім краявым разломе — з Украінскім шчытом. Распасціранне шыротнае, даўжыня каля 120 км.

Будова ступені складаная і недастаткова вывучана геафізічнымі метадамі і свідраваннем. Сучасныя сумарныя вертыкальныя амплітуды зрушання паверхні крышталічнага фундамента па Паўднёва-Прыпяцкім разломе складаюць 3000-5000 м[1]. Платформавы чахол складзены з сярэдне- і верхнедэвонскіх, каменнавугальных і меза-кайназойскіх утварэнняў. У межах ступені адбываецца замяшчэнне верхнесаляносных адкладаў тэрыгеннымі. Выступовіцкая світа трыясавай сістэмы складзена ружавата-чырвонымі розназярністымі пескавікамі, з уключэннем жвіру і галькі оўруцкіх кварцытаў, з праслоямі глін і кангламератаў.

Крыніцы

  1. Горелик З. А. Разрывные нарушения Припятского грабена и их роль в распространении полезных ископаемых / З. А. Горелик, Синичка А. М. — Мн.: Наука и техника, 1986

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya