Вышаградская група
Вышаградская група (венг.: Visegrádi Együttműködés, польск.: Grupa Wyszehradzka, славацк.: Vyšehradská skupina, чэшск.: Visegrádská skupina), Вышаградская чацвёрка, V4 — аб’яднанне чатырох цэнтральнаеўрапейскіх дзяржаў: Польшчы, Чэхіі, Славакіі і Венгрыі. ГісторыяБыла ўтворана ў выніку сустрэчы прэзідэнтаў Польшчы Леха Валенсы і ЧСФР Вацлава Гавела з венгерскім прэм’ер-міністрам Ёжэфам Анталам 15 лютага 1991 года ў горадзе Вішэград. Часам называлася Вышаградскай тройкай ці Вышаградскім трохвугольнікам, але з падзелам Чэхаславакіі на дзве дзяржавы гэтыя назвы больш неправамоцныя. У 1992 годзе ў рамках групы было створана Цэнтральнаеўрапейскае пагадненне па свабодным гандлі (CEFTA). У 1999 годзе тры з чатырох удзельніц групы (Венгрыя, Польшча, Чэхія) ўвайшлі ў NATO. 1 мая 2004 года ўсе члены Вышаградскай групы сталі членамі Еўрапейскага саюза. Старшынства![]()
Гл. таксама
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia