Ёжэф Антал
Ёжэф А́нтал (венг.: Antall József, 8 красавіка 1932, Будапешт — 12 снежня 1993, Будапешт) — венгерскі палітык, прэм’ер-міністр Венгрыі ў 1990—1993 гг. Скончыў Будапешцкі ўніверсітэт, дзе вывучаў венгерскую мову і літаратуру, гісторыю і архівазнаўства. Працаваў архівістам у Дзяржаўным архіве і настаўнікам у школе. Удзельнічаў у паўстанні 1956 года на баку антыкамуністаў. Пасля гэтага яму было забаронена працаваць настаўнікам. Пазней ён працаваў бібліятэкарам і вывучаў гісторыю медыцыны. У канцы 1980-х стаў актывістам Венгерскага дэмакратычнага форума, 21 кастрычніка 1989 года быў абраны яго прэзідэнтам. 23 мая (траўня) 1990 года быў прызначаны прэм’ер-міністрам Венгрыі пасля таго, як ВДФ перамог на парламенцкіх выбарах. Актыўна ажыццяўляў ліберальныя рэформы, якія, аднак, негатыўна адбіліся на матэрыяльным становішчы большасці насельніцтва. Памёр 12 снежня 1993 года. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia