Вэб-старонка

Вэб-старо́нка — інфармацыйны рэсурс Сеціва, які можа быць адкрыты пры дапамозе вэб-браўзера. Гэты рэсурс звычайна мае фармат HTML або XHTML і можа прадастаўляць навігацыю да іншых старонак пасродкам гіпертэкставых спасылка.

Вэб-старонка, апроч тэксту, таксама можа ўтрымліваць статычныя і дынамічныя выявы, гукавыя альбо відэа-файлы, аплеты, скрыпты (JavaScript, VBScript), якія дазваляюць рабіць змест старонкі дынамічным.

Вэб-старонкі могуць захоўвацца на лакальным камп'ютары альбо на аддаленым вэб-серверы. Вэб-старонкі запытваюцца і перадаюцца пасродкам пратаколу HTTP.

Вэб-старонкі могуць складацца з статычных тэкставых файлаў, якія захоўваюцца на вэб-серверы, а могуць дынамічна генеравацца вэб-серверам, калі прыйшоў запыт браўзера.

Гл. таксама

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya