Вэрхнячка
Вэрхнячка[1] (укр.: Верхня́чка) — пасёлак гарадскога тыпу ў Уманскім раёне Чаркаскай вобласці Украіны. Дзіцячы сад, школа, дзіцячая школа мастацтваў, стадыён, бібліятэка, два дамы культуры, краязнаўчы музей, бальніца з паліклінічным аддзяленнем, храм Святога Іаана Багаслова (УПЦ МП), храм Святых Пятра і Паўла (ПЦУ), аддзяленне паштовай сувязі, філіял Ашчадбанка, тры аптэкі, шэраг крам і кафэ, рынак. Верхнячка мае дастаткова добрую транспартную камунікацыю з райцэнтрам і Уманню. Да Хрыстыныўкі аўтобусы адпраўляюцца кожныя паўгадзіны, акрамя таго ёсць яшчэ немалая колькасць транзітных рэйсаў. Да Умані аўтобусы ходзяць восем разоў на суткі. У Кіеў — двойчы ў суткі. У пасёлку працуе свой аўтаперавозчык. У пасёлку дзейнічаюць чатыры аграфірмы, даследча-селекцыйная станцыя, бітумны (асфальтавы) завод і інш. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia