Вязавыя
Вязавыя, Ільмавыя[1] (Ulmaceae) — маленькае сямейства буйных дрэў, якое належыць да парадку Ружакветныя (Rosales) класу Двухдольных. Батанічнае апісаннеКветкі абодваполыя, дробныя, у пучках, прычым краявыя часцей тычынкавыя і не даюць пладоў, а сярэднія часцей даюць. Плод аднанасенны, сціснуты і сухі, радзей мясісты. Кветкавыя пупышкі не ўтрымліваюць лісця (яны толькі да распускання прыкрытыя ападальнымі прыкветкамі), раскрываюцца звычайна раней іх і размешчаны ля аснавання (у вуглах) гадавых галінак, на сярэдзіне і на канцах якіх размяшчаюцца ліставыя пупышкі, пазней раскрываюцца; гэта прыкмета ўсяго сямейства. СістэматыкаСямейства ўключае ўсяго дзевяць родаў (у некаторых крыніцах ад 6 да 10), галоўны з якіх — Вяз (Ulmus L.). Большасць родаў трапічныя, з адным або некалькімі відамі кожны. Дадзены спіс складзены на аснове дадзеных сайта GRIN:[2]
Род Celtis L. традыцыйна ўключаўся ў сямейства Вязаў, аднак таксанамічнае становішча роду ў цяперашні час не цалкам высветлена, часам гэты род адносяць да асобнага сямейства Celtidaceae. Згодна сістэме APG II, род Celtis можа быць уключаны ў сямейства Каноплевыя (Cannabaceae). Роды Aphananthe і Trema, якія раней часам адносілі да Ulmaceae, цяпер часта адносяць да Cannabaceae. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia